Навука і тэхналогіі1

У канцы 2014 года Apple прадавала па 34 тысячы iPhone на гадзіну

Выпуск павялічаных iPhone прынес куперцінцам прыемныя рэкорды ў продажах і прыбытку.

Прэзентацыя iPhone 6. Фота фота Andrea Chang, Los Angeles Times

Квартальная справаздача Apple утрымлівае надзвычай вялікія лічбы. З верасня па снежань кампанія прадала 74,5 млн смартфонаў iPhone, што амаль на палову больш за аналагічны паказнік у мінулым годзе. На долю смартфонаў прыйшлося 69% выручкі.

Кожную гадзіну Apple прадавала 34 тысячы «айфонаў». Шэры iPhone 6 Plus стаў мільярднай прыладай на аперацыйнай сістэме iOS.

Сярэдняя цана iPhone вырасла на 50 даляраў у параўнанні з мінулым годам і склала 687 даляраў. Як ні дзіва, рост цэн адбыўся па волі спажыўца: карыстальнікі самі аддалі перавагу больш дарагім мадэлям.

Нягледзячы на няспыннае падзенне рынку персанальных камп’ютараў, Apple прадала 5,5 млн сваіх камп’ютараў Mac, што на 0,7 млн больш за апошні квартал мінулага года. Вырасла і выручка ад AppStore, iTunes і іншых лічбавых сэрвісаў, яна склала 4,8 млрд даляраў альбо 6,5% ад усёй выручкі. Але планшэты iPad прадаюцца горш і горш чатыры кварталы запар, за апошні рэалізавана 21,4 млн планшэтаў, што на 4,6 млн меней за апошні квартал 2013 года.

Агулам выручка кампаніі склала за названы перыяд 74,6 млрд даляраў (амаль на траціну больш за апошні квартал 2013 года), а прыбытак — 18 млрд даляраў. Абодва паказнікі — абсалютны рэкорд Apple.

Асноўная прычына поспехаў Apple — прадстаўленыя ў верасні 2014 года iPhone 6 і iPhone 6 Plus. Але з той прэзентацыі яшчэ не ўсе прадукты трапілі на рынак. Як паведаміў гендырэктар кампаніі Цім Кук, прадстаўлены тады ж разумны гадзіннік Apple Watch з’явіцца ў продажы ў красавіку 2015 года па цане ад 349 даляраў за самую простую мадэль.

Чытайце таксама: Пяць прынцыпаў Стыва Джобса, якім здрадзіла Apple

Каментары1

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыляцелі 11 расійскіх знішчальнікаў4

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў3

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

Момант, калі збілі ATACMS над пляжам Севастопаля, трапіў на ВІДЭА7

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →