Расейскі амбасадар у Даніі Міхаіл Ванін заявіў, што далучэнне Капенгагена да сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА) НАТА будзе ўспрынята Масквой як пагроза. У Капенгагене заяву дыпламата назвалі непрымальным.
«Не думаю, што датчане цалкам дасведчаныя аб наступствах далучэння да амерыканскай сістэмы СРА. Калі гэта здарыцца, дацкія вайсковыя караблі стануць мішэнню для расійскіх ядзерных ракет», - заявіў Ванін газеце Jyllands-Posten 20 сакавіка.
Як нагадвае DW, у жніўні 2014 Данія паведаміла аб планах абсталяваць адзін з сваіх вайсковых фрэгатаў радарам, каб стаць часткай сістэмы СРА, якая даўно з'яўляецца яблыкам разладу паміж Расіяй і Паўночнаатлантычным альянсам, куды ўваходзіць у тым ліку і Данія. Масква лічыць сістэму СРА пагрозай для стратэгічнага балансу ў Еўропе, у той час як НАТА заяўляе, што сістэма забяспечыць абарону ад так званых «дзяржаў-ізгояў». «Данія можа стаць часткай гэтай пагрозы. У гэтым выпадку адносіны з Расеяй будуць ускладненыя», - мяркуе Ванін.
Міністр замежных спраў Даніі Марцін Лідэгор ў каментары ў адказ назваў выказванні Ваніна «непрымальнымі». «Масква вельмі добра ведае, што супрацьракетны шчыт НАТА накіраваны на абарону, а не супраць Расеі. Па многіх пунктах мы не згодныя з расейскім бокам, але важна не павышаць тон у дыскусіях», - дадаў Лідэгор.
Сакратар абароны Лунд Поўльсэн занепакоены адносінамі з Расеяй: «Гэта заяву трэба разглядаць значна больш сур'ёзна. Гэта пагрозы ў адносінах да Даніі».