Уладальнік порнасайта, дзе размяшчаліся інтымныя фатаграфіі жанчын, Кевін Болерт асуджаны на 18 гадоў турэмнага зняволення за крадзеж персанальных дадзеных і вымагальніцтва.

Па словах пракурораў Сан-Дыега, яму належалі сайты UGotPosted.com і changemyreputation.com.

Фотаздымкі Болерту дасылалі іншыя мужчыны, якія такім чынам хацелі адпомсціць сваім былым каханым. Яны ж паведамлялі імя жанчыны, месца яе пражывання і адрасы старонак у сацсетках.

Гэтая інфармацыя размяшчалася на першым сайце. На другім рэсурсе за 300 даляраў прапаноўвалася прыбраць фатаграфіі.

Абвінавачванне лічыць, што кампраметуючыя фатаграфіі каштавалі ахвярам працы і асабістых адносін. У адным выпадку дзеянні Болерта прывялі да спробы самагубства.

Сам 28-гадовы Кевін Болерт адмаўляў абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?