Андрэй Расінскі. Кадры

«Ірына Палм зробіць гэта найлепей»

Далікатная псыхалягічная драма са скандальным сюжэтам.

poster Ірына Палм зробіць гэта найлепей (Irina Palm)
Бэльгія – Люксембург – Вялікабрытанія – Нямеччына – Францыя, 2007, каляровы, 103 хв.
Рэжысэр: Сэм Гарбарскі
Ролі выконваюць: Марыан Фэйтфул, Мікі Манойлавіч, Кевін Бішап, Сіобэт Г’юлет, Дорка Грылас
Жанр: Драма
Прызы, фэсты: Намінацыя на “Залатога мядзьведзя” Бэрлінскага кінафэсту, намінацыя на Эўрапейскі прыз за найлепшыя акторскія ролі (Марыан Фэйтфул і Мікі Манойлавіч)
Адзнака: 7,5 (з 10)

Сьціплая хатняя гаспадыня-ўдава Мэгі, каб выратаваць хворага ўнука, наймаецца працаваць у начны клюб. Там яна задавальняе мужчынаў найпрасьцейшым мэтадам. Слава пра ейную “ручную працу” расьце, але ні сям’я, ні сяброўкі не здагадваюцца, што пяцідзесяцігадовая жанчына – знакамітая Ірына Палм…

Мастацтва – заўжды правакацыя, яно даходзіць да межаў, углядаецца ў сьмерць, скандал, забароненае. Мэта – раскрыць чалавека й ягоную душу, паднесьці люстэрка да твару кожнага. Мы ніколі ня трапім у сытуацыю “Гамлета”, ня будзем штурмаваць млыны зь дзідаю (“Дон Кіхот”) і ўпотайкі ня пойдзем у Мардор, каб зьнішчыць крыніцу зла. Але мы пазнаем у героях сябе – і нашы жыцьцёвыя сытуацыі.

Карціна Сэма Гарбарскага, хаця й гучыць у пераказе скандальна, надзвычай далікатная й тактоўная (аніводнай плюгай сцэны). Стужка зробленая на намёках, адценьнях эмоцый і бліскучай акторскай гульні пад трапна-мэдытатыўную музыку “Ghinzu”. Для стваральнікаў фільму істотныя не клубнічна-пабытовыя падрабязнасьці сэкс-індустрыіі, а твары, позіркі, любоў, нянавісьць, пагарда, здольнасьць дараваць.

Бабуля любіць унука, нявестка ненавідзіць яе, сын-рохля апусьціў рукі й азлобіўся, ганаровы ўладар начнога клюбу хавае самоту пад маскай цынізму. А гераіня ва ўзросьце знаходзіць сілы, каб зноў раскрыць сваё сэрца.

Марыан Фэйтфул (Мэгі – Ірына Палм) і Мікі Манойлавіч (сталы актор Кустурыцы, у фільме – гаспадар клюбу) – кранальна-наіўныя, як падлеткі, якія ня ведаюць, як прызнацца ў першым каханьні. Але, калі падлеткам замінаў брак досьведу, то старым героям замінаюць звычкі, праца і век.

Іранічна-дасьціпныя маскі сябровак-кумушак, безграшоўе і плёткі ў краме; роспачная гістэрыка сына, які даведаўся, чым займаецца ягоная маці…

Глядзіце. Гэта сапраўднае кіно пра жыцьцё.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць