На вуліцы Казінца ў Мінску, каля прыпынку «Медкаледж», другія суткі не працуе святлафор. Не працаваў ён як мінімум а 14-й гадзіне ў сераду, не працаваў і 20-й у чацвер.
Праз дарогу, там дзе ў вокнах зіхаціць электрычнасць, быў выбарчы ўчастак на выбарах прэзідэнта. Не прайшло і двух тыдняў.
Гэты пераход досыць ажыўлены. Праз дарогу знаходзіцца супермаркет «Еўраопт», побач — школа, два дзіцячыя садкі, медыцынскі каледж, мясакамбінат. Праз пераход у гадзіны пік у хвіліну праходзяць дзясяткі чалавек. Тут спыняецца два тралейбусы (№19, №27) і тры аўтобусы (№40, №82, №107).
У службе рамонтаў святлафораў кажуць, што святлафор знаходзіцца ў падначаленні Мінскага мясакамбіната, якому і адключылі яго за неаплату электрычнасці.
«А што-небудзь можна зрабіць?» Магчыма, кажуць, прышлюць рэгуліроўшчыка.
Добра, што машыны спыняюцца і прапускаюць.
А вось туман, які апусціўся на горад, пагаршае бачнасць