Фота «РИА Новости»
У Омску ў выніку падзення на праезную частку будаўнічага крана загінулі чацвёра, у тым ліку дзіця. Яшчэ двое пацярпелі. Распачатая крымінальная справа па арт.216 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні будаўнічых работ).
Кран паваліўся на два аўтамабілі: RAV4 і «Газель». Гэта адбылося 26 кастрычніка ў 17.02 па мясцовым часе.
Разам з кіроўцам і малалетнім дзіцем у аўтамабілі RAV4 загінула жанчына. Кіроўца крана памёр у шпіталі.
Другое дзіця ва ўзросце 5 гадоў з аўтамабіля RAV4, а таксама вадзіцель «Газелі» шпіталізаваныя.
Фота: Дзмітрый Феакцістаў / ТАСС
Фота: Дзмітрый Феакцістаў / ТАСС
Фота: Дзмітрый Феакцістаў / ТАСС
Фота: Дзмітрый Феакцістаў / ТАСС
0
0
0
0
0
0