Камісія Сойма па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасць давання грамадзянства ўладальнікам Карт паляка пасля года пражывання ў Польшчы, паведамляе Польскае радыё.
«Такія асобы маглі б пасля года пражывання ў Польшчы атрымаць польскае грамадзянства, а таксама, у залежнасці ад бюджэтных магчымасцяў дзяржавы, прасіць аб падтрымцы пры адаптацыі ў Польшчы, аб даплаце за кватэру ці навучальныя курсы», — сказаў старшыня камісіі Сойма.
Закон аб «карце паляка» дзейнічае з 2008 года. Да 2014 года польскія консульскія ўстановы прынялі каля 140 тысяч просьбаў аб выдачы Карты паляка. Больш за ўсё такіх заяў было пададзена ў Беларусі (каля 63 тыс.).
0
0
0
0
0
0