Міністр МУС Ігар Шуневіч пракаментаваў адсутнасць відэа, якое даказвае віну фанатаў, затрыманых на матчы Беларусь - Македонія.

«Што тычыцца відэа з футбольнымі заўзятарамі (затрыманымі на «Барысаў-Арэне» падчас матчу Беларусь-Македонія), то гэта ўсё словы. Калі былі запыты, давайце фактамі апераваць, былі запыты? Каму трэба гэта відэа, каму патрэбныя доказы? Канкрэтна. Ёсць звароты? Я па сваёй ініцыятыве прэсе не магу доказы даваць, спрабаваць абараняцца. Навошта мне гэта?», - прыводзіць словы Шуневіча euroradio.fm.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0