7 красавіка выратавальнікам Калінкавіцкага раёна ад работніка дзіцячага садка ў вёсцы Дудзічы паступіла паведамленне пра тое, што там адбыўся разрыў катла.

У выніку пашкоджаны кацёл на цвёрдым паліве, ад выбуху нічога не загарэлася.

Яшчэ да прыезду ратавальнікаў дарослыя эвакуявалі 34 дзетак і выйшлі самі. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына выбуху, на думку ратавальнікаў, — утварэнне залішняга ціску ў контуры катла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?