Здарэнні11

Вынеслі прысуд мінчуку, які пабіў кантралёра аўтобуса. Што вырашыў суд?

Віну, што праўда, ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Вынесены прысуд 68-гадоваму мінчуку, якога абвінавачвалі ва ўжыванні гвалту да кантралёра грамадскага транспарта, паведамляюць Мінск-навіны.

Той раніцай абвінавачаны ехаў у аўтобусе на працу, не аплаціўшы праезд. Раптам увайшлі кантралёры. Калі адзін з іх звярнуўся да мужчыны, той, зманіўшы, што ў яго праязны, спешна пакінуў салон — аўтобус якраз пад’ехаў да прыпыначнага пункта «вуліца Кульман».

Кантралёр пабег следам за ім, неаднаразова патрабуючы спыніцца, аднак парушальнік працягваў ісці.

Калі работнік «Мінсктранса» перакрыў яму дарогу, мужчына пабіў яго — адштурхваў, хапаў за форменнае адзенне і відэарэгістратар, выкручваў яму рукі і пальцы.

Безбілетніка затрымаў нарад міліцыі і для далейшага разбору даставіў у Савецкае РУУС. Пасля ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады, адтэрмінаваўшы яго выкананне на 2 гады. Таксама абвінавачаны на карысць пацярпелага павінен выплаціць 500 рублёў у якасці кампенсацыі прычыненай маральнай шкоды.

Прыгавор не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Каментары1

  • Тэкля
    05.05.2024
    Патрэбна было кантралёру даганяць безбілетніка? 

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце16

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце16

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць