Археолаг і яго калегі плануюць выдаткаваць найбуйнейшы грант Даследчай рады Швецыі не на новыя раскопкі, а на ўважлівы аналіз ўжо вынятых з зямлі артэфактаў — з дапамогай самых сучасных тэхналогій.

Ніл Прайс перакананы, што характэрны для вікінгаў лад жыцця (гандлёвыя паходы на вялікія адлегласці па моры, якія чаргаваліся з пірацтвам і рабункам) рыхтаваліся на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў вендальскі (Vendel) перыяд (фінал скандынаўскага жалезнага веку, 550—790 гг.) скандынавы гандлявалі жалезам і шкурамі, вучыліся плаваць па морах.

Але навошта яны пачалі рабаваць і паліць гарады і дзяржавы? Ім патрэбныя былі жанчыны і рабы, лічыць Прайс.

Вікінг (з голым торсам) прадае рабыню персідскаму купцу ў волжскім Булгары. Мастак Tом Lovell, National Geographic.

Вікінг (з голым торсам) прадае рабыню персідскаму купцу ў волжскім Булгары. Мастак Tом Lovell, National Geographic.

Навукоўцы хочуць зразумець, якім было скандынаўскае грамадства напярэдадні ўступлення вікінгаў у «вялікую гісторыю». На жаль, пакуль ільвіная доля даступных навуцы звестак пра дахрысціянскае грамадства Скандынавіі бярэцца з запісаных значна пазней саг і хронік варожых вікінгам народаў.

Перш за ўсё Прайс разам з эстонскімі навукоўцамі збіраецца абследаваць караблі з Сальме.

У 2008—2011 у гэтай вёсцы на востраве Саарэмаа знойдзеныя два вяслярныя судны, а каля іх — парэшткі 42 мужчын.

Молат з раскопак на на востраве Саарэмаа. Фота сайта stena.ee

Молат з раскопак на на востраве Саарэмаа. Фота сайта stena.ee

Сем чалавек, пахаваныя у першым караблі, відавочна былі пераможанымі, яны загінулі ў баі і былі пахаваныя без пышных рытуалаў. Эстонскія навукоўцы дапускаюць, што гэтыя скандынавы былі ўдзельнікамі няўдалага набегу на Саарэмаа (задоўга да стагоддзя вікінгаў!).

Аднак другі карабель, дзе ў чатыры шэрагі пахаваныя знатныя воіны з мячамі, сабакамі і сокаламі (і нават з косцю для гульні з маржовага ікла), паставіў версію пра набег пад пытанне. Магчыма, скандынавы плавалі на Саарэмаа з дыпламатычнымі або забаўляльнымі мэтамі.

Фота Liina Maldre / University of Tallinn.

Фота Liina Maldre / University of Tallinn.

Так ці інакш, Прайс мае намер выцягнуць максімум інфармацыі з агляду гэтых суднаў. Акрамя таго, ён плануе даследаваць некаторыя карабельныя пахаванні з Валсгердэ — вялізных могілак на поўначы ад Старой Упсалы (галоўнага цэнтра паганскай Швецыі), дзе помнікі датуюцца VI—XI стагоддзямі. Да гэтага часу незразумела, хто быў пахаваны там, — магчыма, гэта конунгі з полулегендарнай дынастыі інглінгаў або мясцовыя правадыры, якія пабагацелі праз стратэгічнае знаходжанне Валсгердэ. Тысячы аб'ектаў з гэтых могілак да гэтага часу не даследаваныя адэкватна.

Што менавіта будуць шукаць навукоўцы? Перш за ўсё — рабоў. На думку Прайса, вікінгі пачалі свае набегі праз патрэбу ў працоўнай сіле.

Яшчэ ў вендальскі перыяд флот, які павялічваўся, патрабаваў усё больш і больш вялікшых ветразяў. Выраблялі іх з воўны, а паводле разлікаў навукоўцаў, для стварэння ветразя аднаму чалавеку спатрэбілася б пяць гадоў працы. Кожны карабель вікінгаў меў два ветразі, падкрэслівае Прайс, а караблёў у сярэднявечнай Скандынавіі было пад некалькі сотняў. Не трэба забывацца і пра працу пастухоў і стрыгалёў, якія пасвілі і стрыглі авечак, з воўны якіх выраблялі ветразі.

Рабы складалі да чвэрці насельніцтва Скандынавіі, упэўнены Прайс і яго калегі.

Яны часта згадваюцца ў сагах з абразлівымі імёнамі (Смуроднік, Таўстун або Дурань) — аднак канкрэтных археалагічных сведчанняў жыцця трэлаў (так у Скандынавіі называлі рабоў) амаль няма. Жалезныя кайданы і нашыйнікі цалкам маглі належаць сабакам або палонным, таму Прайс плануе шукаць рэшткі жылля рабоў.

Шведскія археолагі, якія таксама ўдзельнічаюць у новым праекце, выявілі незвычайныя сляды прысутнасці трэлаў. Прыкладна кожны 25-ы шкілет мужчыны ў пахаваннях на тэрыторыі Швецыі і Нарвегіі мае глыбокія баразёнкі на зубах.

Раней лічылася, што гэтыя дэфармацыі абазначаюць прыналежнасць да саслоўя воінаў, але занадта шмат мужчын з такімі баразёнкамі знаходзяць у пахаваннях з адсечанай галавой разам з іншымі ваярамі. «Вельмі верагодна, што насамрэч гэта былі рабы, якіх забівалі пасля смерці іх гаспадара», — лічыць Ганна Кьелстр’ём (Anna Kjellström) са Стакгольмскага універсітэта. Прайс і Кьелстр’ём маюць намер растлумачыць паходжанне абезгалоўленых мужчын з дапамогай ізатопнага аналізу. Калі выявіцца, іх іншаземнае паходжанне, гэта будзе моцны аргумент на карысць таго, што гэта былі трэлы.

Яшчэ адной крыніцай інфармацыі пра рабоў вікінгаў стане аналіз архітэктуры і землекарыстання. Напрыклад, непадалёк ад крамы IKEA пад Стакгольмам пры раскопках знайшлі невялікую круглую хаціну проста над вялікім багатым домам. Верагодна, у халупе жылі рабы.

Рэканструкцыя фазенды багатага вікінга, Санда, Швецыя. Ілюстрацыя National Geographic.

Рэканструкцыя фазенды багатага вікінга, Санда, Швецыя. Ілюстрацыя National Geographic.

У другім месцы раскопак (Санда) вялікі дом акружаны хацінамі па перыметры — гэта цалкам маглі быць халупы для трэлаў. «Я не зраблю вялікай памылкі, калі параўнаю гэтую структуру з фазендай — дом гаспадара ў асяроддзі халуп рабоў», — тлумачыць Прайс.

Навукоўцаў цікавіць і такі сюжэт, як сэксуальнае рабства.

Прайс дапускае існаванне многажонства у культуры германскіх народаў ранняга Сярэднявечча. У такім выпадку, думае гісторык, бедныя скандынавы былі вымушаныя шукаць сабе жонак за межамі роднага рэгіёну, што можа быць яшчэ адной прычынай экспансіі вікінгаў.

Гэтая гіпотэза ўжо знайшла пацверджанне на ўзроўні генетыкі. Нядаўна высветлілася, што тры чвэрці сучасных жыхароў Ісландыі родам з Нарвегіі, пры гэтым больш за палову ісландскіх жанчын — нашчадкі жанчын, якія паходзяць з Брытанскіх выспаў. Гэта азначае, што вікінгі масава бралі жонак (або жылі сумесна з жанчынамі) з рабаваных імі краін. Прайс плануе аналагічным чынам даследаваць паходжанне сужыцельніц вікінгаў і на іншых тэрыторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?