Вялікі аматар шахмат У.Караткевіч увёў іх у «Ладзьдзю роспачы». Паядынкі рагачоўскага шляхціча Гервасія Вылівахі са Сьмерцю апісаны падрабязна, і ў мяне ўзьнікла спакуса рэканструяваць іх з дапамогай шахматнай натацыі. Спадзяюся, чытачы ўспрымуць шахматна-літаратурны тэкст, пададзены ніжэй, з гумарам.

«Дошка ляжала між імі. Гервасій узяў за белы шалом маленькага, але неверагодна цяжкага латніка і адкрыў дарогу свайму візіру…»

1. d4 Kf6 2. c4 e5 3. d5?..

«І раптам Сьмерць засьмяялася:

— Ты зноў папаўся…»

Найвялікшая ўладарка сусьвету знарок выбрала незвычайны для XVI ст. будапэшцкі гамбіт, дзе чорныя ахвяруюць важную пешку, каб справакаваць суперніка. Выліваха не прыняў ахвяры.

3. …Сс5 4. Kc3 d6 5. Kf3 0-0 6. e4?..

Выліваха паддаўся на правакацыю. Ён схіляецца да звыклай манеры гульні — бясхітраснага разгортваньня сілаў, пабудовы «крэпасьці» с4-d5-e4, і не заўважае слабасьці на f2.

«— Глядзь-дзі, – сказала Сьмерць».

6…Kg4 7. Ce3 Ke3 8. fe Ce3.

«За нейкія дваццаць хвілін яна зрабіла брэш у абароне Гервасія, узламала яе…»

15. Фd5 Kc6 16. 0-0-0 Ce3+ 17. Kd2 Фa5 18. Kpb2 Cd7.

Сьмерць гуляе з чалавекам у ката і мыш: робіць выгляд, што адступае. Вядома, тут ужо «ўсе шляхі вядуць у Рым».

19. Фd6.

«З мужнасьцю роспачы візір Вылівахі кінуўся наперад, зьбіў варожага латніка, што выходзіў на лінію «Візіраў трон»…»

19…Tf6?.. 20. Фd7.

«…скінуў баявога слана і адразу замітусіўся між дзьвюма ладзьдзямі Сьмерці».

20…Td8?.. 21. Фb7?.. Tb8.

«Візір зьбіў яшчэ аднаго латніка і налажыў галавою, аточаны чорным войскам». Вынік дэмаралізацыі белых: 21. Kb3 давала ім контрашанцы.

22. Kb3.

Выліваха спрабуе адказаць ударам на ўдар, ды запозна. Пасьля 22…Tb7 ягоны конь зьвязаны.

23. Kd5 Tf2+.

«І тады рука Сьмерці працягнулася і зьняла з галавы караля карону.

— Аман, — сказала яна».

Выліваха прайграў першы раўнд бойкі. Але тыя, хто чытаў славуты твор, памятаюць, што гэта быў яшчэ не канец. Другая партыя склалася для рагачоўца больш пасьпяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?