Свет1616

У Варшаве затрымалі жанчыну, якая напала і збіла беларуску

Яе абвінавацілі ў абразе асобы і парушэнні цялеснай недатыкальнасці з-за нацыянальнай прыналежнасці, з хуліганскіх меркаванняў, паведамляе Польскае радыё.

Скрыншот відэа Warsaw.here

«Жанчына, пачуўшы размову грамадзянкі Беларусі, абразіла яе, выкарыстаўшы абразлівыя і нецэнзурныя словы ў дачыненні да яе паходжання, і па той жа прычыне парушала яе цялесную недатыкальнасць, цягаючы за вопратку і валасы, плюючы ў яе бок. Адразу пасля таго, як яна пакінула месца, у аддзяленне паліцыі паступіла паведамленне аб магчымасці здзяйснення правапарушэння», — расказала прадстаўніца паліцыі з раёна Воля.

Яна адзначыла, што супрацоўнікі ўзялі запісы з камер відэаназірання і запіс выпадку ў інтэрнэце.

34-гадовая зламысніца знаходзіцца ў раёне Бэмова. У аўторак яе затрымалі і даставілі ў паліцыю. На яе заведзена крымінальная справа за абразу асобы і замах на цялесную недатыкальнасць паводле нацыянальнай прыналежнасці і з хуліганскіх намераў. За гэта злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы красавіка. 22-гадовая дзяўчына ішла з сяброўкай, калі на яе напала п'яная жанчына, якая ішла з мужчынам. Агрэсар вульгарна загадвала ёй вяртацца ва Украіну, мяркуючы, што жанчына, якая размаўляе па-руску, родам адтуль. Беларуска атрымала траўму галавы.

Каментары16

  • Андрусь
    09.05.2024
    Пацярпелай спачуванне і парада - не размаўляць па-расійску, размаўляць па-беларуску. Толькі праз сваю мову і можна пазнаць беларуса ў свеце.  
  • ром
    09.05.2024
    То трэба да 80% палякау затрымать… пачытайте любы артыкул або пост звязаны з украинай люб иностранцам….ну толька щто не бьють🤣
  • Паляк
    09.05.2024
    Паедзе пасядзіць трохі ў турме за гэта - паталогія павінна быць за кратамі.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю68

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць