1 ліпеня на «Барысаў-Арэне» адбудзецца матч ветэранаў, у якім сустрэнуцца зоркі мінулых гадоў БАТЭ і знакамітага італьянскага «Мілана». Сёння адпаведны кантракт быў падпісаны паміж клубамі, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Паядынак будзе прымеркаваны да дня вызвалення Барысава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стане адным з многіх мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю ФК БАТЭ. Гульня таксама стане развітальнай для шматгадовага капітана «жоўта-сініх» Дзмітрыя Ліхтаровіча.

Пра час пачатку сустрэчы, склады каманд і парадак продажу квіткоў будзе паведамлена дадаткова на сайце fcbate.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0