У расійскім Алтаі п'яны мясцовы жыхар узяў у закладнікі дзвюх дзяўчын, патрабуючы вяртання сваёй жонкі, якая з'ехала. Падчас паліцэйскага штурму ён забіў адну з закладніц і застрэліўся.

Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, 19 жніўня 40-гадовы жыхар вёскі Цярэкта Сяргей Чанбулашкін захапіў дзяўчат 16 і 19 гадоў і адвёў іх у лес. Ён патрабаваў, каб аднавяскоўцы сказалі яму, дзе знаходзіцца яго жонка і які ў яе нумар тэлефона, і пагражаў забіць дзяўчат, калі яна не прыедзе.

На наступны дзень, увечары 20 жніўня, паліцыя пачала аперацыю па вызваленні закладніц, падчас якой мужчына стрэліў у абедзвюх дзяўчат і застрэліўся. 16-гадовая закладніца памерла. 

Папярэдне ўстаноўлена, што Чанбулашкін раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?