Сёння ў Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) пачынаецца разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com. 25-гадовага Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, судзяць у закрытым рэжыме. Блогеру пагражае да пяці гадоў абмежавання волі або да 4 гадоў пазбаўлення волі. Эксперты мяркуюць, што знакавы суд мае палітычны характар. Яго мэта — паказаць Расіі, што ўлады РБ гатовыя і надалей душыць беларускі нацыяналізм.

Прэсу ў будынак суда не прапускаюць, матывуючы, што «няма дазволу».

Судзіць Эдуарда будуць на 4-м паверсе, у зале №8. Суддзя — Ігар Любавіцкі. Любавіцкі быў прызначаны суддзёй Мінскага гарадскога ў 2014 года, да гэтага займаў пасаду суддзі Барысаўскага міжгарнізоннага вайсковага суда.

Магчыма, Ігар Вячаслававіч Любавіцкі — гэта сын Вячаслава Любавіцкага, былога галоўнага вайсковага пракурора Беларусі, але «Наша Ніва» пакуль не праверыла гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?