Reuters.com

Reuters.com

Пра надвор'е на бліжэйшыя дні распавёў Tut.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, раніцай і днём 2 лістапада па ўсходзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі - снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём па ўсходзе ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература ноччу 0 — -6°С, па захадзе +1 + 4°С; днём 0 — + 6°С, па паўднёвым захадзе да + 9°С.

У Мінску ноччу чакаецца моцны снег, мокры снег. Днём - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -2°С, максімальная днём +1 — +3°С.

3 лістапада, у чацвер, у многіх раёнах ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах слабы галалёд, ноччу і раніцай туман. Тэмпература паветра на працягу сутак -1 — +5°С.

У пятніцу, 4 лістапада, у многіх раёнах Беларусі невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, максімальная днём -2 — +5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0