У Туркменістане ўнесеныя змены ў каляндар святочных і памятных дзён, прынятым Меджлісам (парламентам) 9 кастрычніка 2017 года, піша ca-news.org.

У прыватнасці, Дзень перамогі, які адзначаўся 9 мая, цяпер не з'яўляецца выходным днём.

Таксама Дзень сцяга, які раней адзначаўся 19 лютага, быў аб'яднаны з днём канстытуцыі і цяпер будзе адзначацца 18 мая. Свята было заснавана ў 1994 годзе і супадала з днём нараджэння першага прэзідэнта краіны Сапармурата Ніязава. Замест дня нараджэння цяпер будзе адзначацца Дзень памяці Ніязава — 21 снежня, у дзень яго смерці. Але гэтая дата не з'яўляецца выходным днём.

Дзень незалежнасці ў Туркменістане, які адзначаўся да гэтага 27 кастрычніка, перанесены на 27 верасня. Раней свята было прымеркавана да даты прыняцця закона «Аб незалежнасці і асновах дзяржаўнага ладу Туркменістана» ў 1991 годзе. А новая дата адметная тым, што ў гэты дзень у гэтым годзе адбылося закрыццё Азіяцкіх гульняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0