Сі Цзіньпінь, Лі Кэцян і Лі Чжаншу выходзяць да прэсы, 25 кастрычніка 2017, Reuters

Сі Цзіньпінь, Лі Кэцян і Лі Чжаншу выходзяць да прэсы, 25 кастрычніка 2017, Reuters

Лідара КНР Сі Цзіньпіна пераабралі на пасаду генеральнага сакратара ЦК Кампартыі Кітая. Пра гэта паведамляе Reuters. Акрамя таго, ён быў зацверджаны на другі тэрмін на пасаду сакратара Цэнтральнага ваеннага савета — вышэйшага ваеннага органа краіны.

Акрамя Сі Цзіньпіна, прэм'ер-міністр краіны Лі Кэцян адзіны, хто захаваў сваё месца на фоне радыкальных змяненняў у Пастаянным камітэце Палітбюро. У новы склад Палітбюро (усяго ў ім сем членаў) увайшлі віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Ван Ян, кіраўнік парткама Шанхая Хань Чжан, начальнік канцылярыі Лі Чжаньшу, кіраўнік Арганізацыйнага аддзела Чжаа Лэцзі і загадчык Цэнтра палітычных даследаванняў Ван Хунін.

У статуце Кампартыі зафіксаваныя ініцыятывы Сі Цзіньпіна па барацьбе з карупцыяй, стварэнні трох эканамічных калідораў, якія б злучалі Кітай з Еўропай, Цэнтральнай Азіяй, Расіяй, краінамі Міжземнамор'я і Персідскага заліва. Акрамя таго, цяпер у статуце партыі замацаваная і ідэя Сі аб «абсалютным кантролі» Кампартыі над Узброенымі сіламі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0