У Івацэвіцкім раёне мужчына трапіў пад пасажырскі цягнік і загінуў, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся напярэдадні ў 18.53 на станцыі Даманава. Пасажырскім цягніком №701 Мінск — Брэст быў смяротна траўмаваны 35-гадовы жыхар в. Коханава.

Затрымка цягніка ў дарозе склала 11 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0