«Я магу пацвердзіць толькі тое, што, паводле пісьмовых дакументаў з МУС, 21 лютага гэтага года павінен завяршыцца тэрмін высылкі. Ніякіх дадатковых дакументаў і звестак у мяне ад іх няма. І, мабыць, гэта ўсё, што я на дадзены момант магу з гэтай нагоды сказаць. Што тычыцца таго, ці ёсць у мяне намер у найбліжэйшы час быць дома, то ў мяне ёсць такі намер ўсе апошнія тры гады», — кажа праваабаронца.

Па словах Танкачовай, калі перашкод на шляху яе вяртання не ўзнікне, то ў першачарговых планах — сустрэча з блізкімі, роднымі і сябрамі.

У 2014 годзе МУС пазбавіла Алену Танкачову, якая мае расійскае грамадзянства, права на жыхарства і забараніла тры гады ўязджаць у Беларусь. У 2015 годзе праваабаронцу дэпартавалі. Афіцыйнай падставай сталі штрафы за перавышэнне хуткасці. Міліцыя палічыла, што такія паводзіны «пагражаюць грамадскаму парадку». Сама Алена Танкачова звязвала сваю высылку з краіны з праваабарончай дзейнасцю, якая не падабалася ўладам. Тры гады высылкі праваабаронца жыла ў Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0