Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

27 сакавіка надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове дождж і мокры снег).

Ноччу і раніцай 0..- 6°С, у другой палове дня -1.. + 4°С; па паўднёвым захадзе ноччу +1.. + 2°С, днём +5.. + 7 °С.

28 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Ноччу -1..- 8°С, па паўночным усходзе -9..- 11°С, максімальная днём -1.. + 4°С.

У чацвер, 29 сакавіка, уся Беларусь апынецца ў зоне актыўнай франтальнай сістэмы з Заходняй Еўропы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторы снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах слабая завіруха,. На дарогах месцамі галалёдзіца.

Ноччу -1..- 8°С, па паўночным усходзе -9..- 12°С, максімальная днём -2.. + 4°С, па паўднёвым захадзе да + 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?