Паглядзіце, у які незвычайны злавесны колер афарбавалася неба над Афінамі ФОТАФАКТ
Сталіцу Грэцыі напярэдадні пакрыла аранжавая дымка з-за хвалі пылу з Сахары.
Якасць паветра пагоршылася ў многіх раёнах краіны, а Акропаль у Афінах не быў бачны з-за пылу ў сераду раніцай. Воблака дасягнула поўначы аж да Салонікаў.
Мясцовыя чыноўнікі заклікалі людзей з рэспіраторнымі захворваннямі абмежаваць час знаходжання на свежым паветры, насіць ахоўныя маскі і пазбягаць фізічных нагрузак, пакуль хмары пылу не рассеюцца.
Каментары