Першы пасля 35-гадовага перапынку кінатэатр у Саудаўскай Аравіі пачне сваю працу 18 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на ўлады краіны.

Кінатэатр адкрыецца ў сталіцы краіны Рыяд. Па словах крыніцы агенцтва, першым фільмам стане амерыканская «Чорная пантэра» рэжысёра Райна Куглера. Фільм зняты па матывах коміксаў Стэна Лі і Джэка Кёрбі аб выдуманым персанажы Marvel.

Раней улады Саудаўскай Аравіі падпісалі пагадненне з амерыканскай кампаніяй AMC Entertainment Holdings аб адкрыцці ў краіне да 40 кінатэатраў на працягу пяці гадоў, адзначае агенцтва.

Кінатэатры былі забароненыя ў пачатку 80-х на фоне ўзмацнення ісламісцкіх настрояў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0