«НН»: Трохі перадгісторыі для тых, хто не ў курсе вашай дзейнасці. Раскажыце, з чаго пачалася цікаўнасць да вывучэння архіўных фотаздымкаў? Як быў арганізаваны праект VEHA?

Я даўно працую з фатаграфіяй як мастачка, для мяне гэта не толькі важны інструмент для захавання інфармацыі, але і спосаб дыялогу. Акрамя гэтага, у мяне ёсць вялікі досвед працы з сацыяльнымі праектамі. Гэта дазволіла мне зразумець праблемы, якія сёння ёсць у Беларусі, і чаго не хапае нашай супольнасці.

Леся Пчолка.

Леся Пчолка.

Праект VEHA гэта сімбіёз культурнага і сацыяльнага. Важна памятаць гісторыю ХХ стагоддзя, а найлепшы спосаб расказаць чалавеку пра палітычнае і культурнае мінулае, на мой погляд, якраз праз асабістую гісторыю яго сям'і. Таму асноўная задача праекта — захаванне сямейных архіваў, актуалізацыя гэтай недаацэненай тэмы ў грамадстве.

Сёння мы ўсё менш цікавімся тым, што адбывалася з нашымі бабулямі і дзядулямі ў іх маладосці і іх гісторыі, якія раней былі вельмі каштоўнымі і перадаваліся з пакаленне ў пакаленне, паступова знікаюць. Сямейныя альбомы закідваюць на антрэсолі і адвозяць на дачы, дзе яны пакрываюцца цвіллю і псуюцца. Фатаграфіі з архіваў могуць стаць перадумовай для фарміравання культуры сямейных зносін.

Адзін з архіўных здымкаў калекцыі. 1952—1953 гг., в. Канюхі, Пінскі р-н., Брэсцкая вобл. Муж Валянціны Марвянюк з сябрамі.

Адзін з архіўных здымкаў калекцыі. 1952—1953 гг., в. Канюхі, Пінскі р-н., Брэсцкая вобл. Муж Валянціны Марвянюк з сябрамі.

«НН»: Як адбываецца працэс збору фотакалекцый? Наколькі ахвотна беларусы аддаюць вам свае сямейныя фатаграфіі?

У першы год працы VEHA мы не адчулі адмысловага ажыятажу, з якім беларусы б адпраўлялі нам свае фатаграфіі. Таму пачалі прасіць сяброў і знаёмых падзяліцца здымкамі сваёй сям'і, рабілі запыты ў гістарычныя і этнаграфічныя музеі. Адгукнуліся Беларускі архіў вуснай гісторыі і Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Працуючы над новай калекцыяй «Вясельны вянок», мы актыўна заклікалі людзей дасылаць нам свае здымкі праз СМІ і сацыяльныя сеткі. І сітуацыя кардынальна змянілася: за год мы сабралі каля 170 фота з 54 унікальных сямейных архіваў, якія стануць асновай для экспазіцыі новай выставы ў рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску». Так мы зразумелі, што гэтая тэма сапраўды цікавая беларусам і яе трэба развіваць.

Кожны год мы будзем выбіраць нейкую агульную тэму, якая аб'яднае простыя сямейныя архівы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У наступным годзе, напрыклад, будзем збіраць здымкі людзей з музычнымі інструментамі. Асаблівую ўвагу мы надаём фотаздымкам сярэдзіны ХХ стагоддзя, бо менавіта гэты перыяд з'яўляецца найменш задакументаваным: многія архівы былі згубленыя праз вайну і ў перыяд рэпрэсій.

Да працэсу стварэння калекцый мы прыцягвалі экспертак: этнографку і даследчыцу візуальнай культуры. Так кніга «Найлепшы бок» набывае навуковую каштоўнасць.

1945—1950 гг., Глыбокае, Віцебская вобл. Галіна Кіянок. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

1945—1950 гг., Глыбокае, Віцебская вобл. Галіна Кіянок. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

«НН»: Як часта беларусы звяртаюцца да вас па складанне радаводаў? З якімі самымі сур'ёзнымі цяжкасцямі вы сутыкаліся ў гэтай працы?

Мы не займаемся генеалогіяй і складаннем радаводаў, а хутчэй ствараем падмурак для іх вывучэння. Боль, з якім мы сутыкаемся, гэта няведанне многімі людзьмі элементарных рэчаў з мінулага сваёй сям'і: напрыклад, дзявоцкае прозвішча іх бабулі.

«НН»: Многія, хто разглядаў здымкі праекта «Найлепшы бок», адзначалі, што беларусы на іх вельмі стылёвыя і акуратныя, як вы думаеце, чаму цяпер у вёсках не так?

Справа нават не ў беларусах, а ў праблеме сучаснага абясцэньвання моманту фатаграфавання. Раней да гэтага ставіліся больш сур'ёзна. Мала хто мог уявіць, што перад аб'ектывам можна стаць касматым і неахайным. Здымка была асаблівым рытуалам. Часцей за ўсё, у людзей таго перыяду былі толькі адзін-два здымкі за ўсё жыццё. У гэтым і ёсць прынцыповае адрозненне архіўных калекцый ад сучасных фотаздымкаў: сёння людзі кожны дзень знаходзяцца ў атачэнні сотняў малюнкаў, таму больш не надаюць значэнне іх каштоўнасці.

Хутчэй за ўсё, нашы продкі за ўсё жыццё праглядалі столькі фатаграфій, колькі мы бачым за дзень у інстаграме.

«НН»: Самі вы адзначаеце, што беларусы любілі фатаграфавацца на фоне расцягнутых дываноў, адкуль гэта традыцыя і як доўга яна мела месца?

Перш за ўсё, гэта алюзія на студыйную здымку, якая была даступная толькі жыхарам гарадоў. Для вясковых жыхароў дываны былі адной з самых прыгожых рэчаў доме. Тканыя дываны былі асаблівым прадметам у беларускай хаце: своеасаблівым пасланнем жанчыны, якая яго ткала, адбіткам яе ідэалаў.

1955 г., Глыбокае, Віцебская вобл. Сям'я Фёдара Кучынскага. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

1955 г., Глыбокае, Віцебская вобл. Сям'я Фёдара Кучынскага. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Ну, і вядома не варта думаць, што фатаграфавацца на фоне дываноў — нейкае беларускае ноу-хау. Традыцыі такой здымкі ёсць амаль у кожнага народа. Асаблівым з'яўляецца толькі дыван як асобны элемент культуры.

«НН» Над якім праектам вы працуеце яшчэ?

— Цяпер наша галоўная мэта — гэта выданне кнігі. Як прыгожы фінал цэлага года працы над калекцыяй. Мы сапраўды прайшлі вялікі шлях. Ён пачаўся з арганізацыі выставы архіўных фотаздымкаў у верасні 2017-га. Пазней мы працягвалі збор тэматычных здымкаў, супрацоўнічалі з калекцыянерамі і нават арганізавалі тэматычную фотаздымку. Вясной 2018 года праект #найлепшыбок атрымаў прэмію Бюро месяца фатаграфіі ў намінацыі «Выстава/праект года». Зараз у калекцыі ўжо больш за 160 здымкаў. Таму мы і хочам аформіць іх асобным выданнем. Бо лічбавы фармат ілюзорны. Кніга ж як матэрыяльны аб'ект больш значная і можа перадавацца пакаленнямі.

Ганна Бундзелева і Леся Пчолка.

Ганна Бундзелева і Леся Пчолка.

Калі краўдфандынг-кампанія скончыцца паспяхова і людзі нас падтрымаюць, мы працягнем праводзіць этнаграфічныя, гістарычныя і візуальныя даследаванні фотаздымкаў, збіраць тэматычныя калекцыі і выдаваць іх.

На пороге церкви в Василевичах, Речицкий р-н., на фото семья Белых. На обороте надпись "В день нашего счастливого дня, 1946 г.". Из семейного архива Александр Никитина. . #дзявочывечар #veha "Для меня это фото овеяно невероятной теплотой и важностью происходящего. Очень интересно, что невеста с этой фотографии Белая Екатерина Савельевна, 1923 года рождения, ещё жива. Мне удалось с ней познакомится. Между женихом и невестой стоит так называемая "свецілка", на эту "должность" выбирали (сейчас будет сложно) ДОЧКУ СЕСТРЫ ЖЕНИХА, причем незамужнюю. "Свецілка" весь вечер держала венчальные свечи и смотрела за выполнением свадебного обряда. . Мы о многом беседовали с Екатериной Савельевной и я очень ценю дружбу с ней. Однажды я увидел у неё обручальное кольцо и спросил: - Баб Кать, а вот кольцо обручальное чего храните? - А як жа мой хазяін (муж) меня на тым свеце найдзе?! Я ж яму адзела, і себе на той свет адзену. Там і павідзімся. . Со своим мужем Павлом они прожили прекрасную семейную жизнь, и интересно, что только смерть разлучила их. Редкий случай для 21 века не правда ли?) Лично для меня это просто идеальный пример семейной жизни и семейного счастья". (c)

Публикация от VEHA (@veha.blog)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?