Беларусь апусцілася за год з 26 на 28 месца ў сусветным рэйтынгу захавання гендарнай роўнасці. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, праведзеным Сусветным эканамічным форумам.
Усяго ў рэйтынгу удзельнічаюць 149 краін.
Найепшая сітуацыя адносна роўнасці магчымасцяў палоў у Беларусі назіраецца ў сферы эканомікі. Па гэтым паказчыку краіна 6-я ў свеце. Горш ідуць справы з раўнапраўем у адукацыі — 49-е месца. Па ахове здароўя гендарная роўнасць краіны ацэньваецца як 52-я. Найгоршы вынік Беларусь прадэманстравала ў галіне палітыкі — тут яна займае 74-е месца.
Першую пяцёрку рэйтынгу складаюць Ісландыя, скандынаўскія Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя, а таксама лацінаамерыканская Нікарагуа. Апошнія месцы займаюць Ірак, Пакістан і Емен.
0
0
0
0
0
0