Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка сёння ў парламенце распавёў, калі спыніцца рост цэн на паліва. Пра тое, якія чаканні росту цэн на паліва, спытала яго дэпутатка Людміла Ніжэвіч з Капыля.

«Разліковая велічыня моцна залежыць ад каціровак бараля, не бягучых, а тых, што склаліся. Сёння ён абваліўся да 55—56 даляраў, калі гэты ўзровень не стрэліць на 70—80, то я магу сказаць словы з гэтай трыбуны, якія вас парадуюць, рост на адну капейку спыніцца сёлета. Калі сярэднегадавая цана захаваецца на ўзроўні $60 за бараль (у наступным годзе), то гэта 5—6% роста (цаны).

У гэтым годзе цана на паліва ў Беларусі мянялася 27 разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?