Памёр Сямён Домаш — ён мусіў быць адзіным дэмакратычным кандыдатам у 2001
9 лютага памёр экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сямён Домаш.

Сямён Мікалаевіч памёр раніцай за рулём сваёй машыны ў Гродне — па папярэдніх дадзеных, у былога палітыка спынілася сэрца. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў палітык Аляксандр Мілінкевіч.
Домашу было 69 гадоў.
— Праблемы з сэрцам у яго былі яшчэ пасля выбараў 2001 года. Тады ён нават рабіў аперацыю ў польскім Кракаве, але ў апошнія гады, наколькі ведаю, адчуваў сябе нядрэнна — займаўся спортам, вёў здаровы лад жыцця, — кажа Аляксандр Мілінкевіч.
Паводле яго інфармацыі, развітанне з Домашам пройдзе ў панядзелак у Гродне.
У свой час Сямён Домаш займаў пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
Сямён Домаш ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2001 года і меў шанец стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Але ў выніку закулісных інтрыг перавага тады была аддадзеная кіраўніку ФПБ Уладзіміру Ганчарыку.
Пасля сыходу з палітыкі Домаш узначальваў Гродзенскі гарбарны завод. У апошнія гады Домаш працаваў адным з кіраўнікоў гродзенскага прадпрыемства АВС.
Чытайце: Сямён Домаш уладкаваўся кіраўніком на завод ABC
Вядома ж, Домаш. Сямен Домаш адказвае на пытанні нашаніўцаў
Акуляры Домаша. Ці можа нізкі на вочы чалавек стаць прэзідэнтам у Беларусі
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары