На 1 сакавіка запланавана «Вялікая размова» з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна адбудзецца ў выставачным цэнтры «Белэкспа» (побач з Палацам Незалежнасці) і пачнецца ў 10:30.

Папярэдняе мерапрыемства такога кшталту з удзелам журналістаў і экспертаў адбылося ў лютым 2017 года. Тады сустрэча працягвалася 7 гадзін 20 хвілін, але ніводнаму з прадстаўнікоў незалежных СМІ не дазволілі задаць пытанне кіраўніку краіны.

Прадстаўнік «Нашай Нівы» запрошаны на сёлетнюю «Вялікую размову». Ці будзе магчымасць задаць пытанне цяпер? Невядома.

Прэс-служба Нацыянальнага прэс-цэнтра прапануе загадзя адправіць пытанні, маўляў, калі яны будуць цікавымі, Аляксандр Лукашэнка сам адкажа на іх.

Адказ на якое пытанне вы б хацелі пачуць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0