У Брэсцкім раёне вадалазы знайшлі ў вадаёме ў вёсцы Камароўка цела мужчыны. Як мяркуецца, гэта можа быць Мікалай Бяценя, што знік без вестак у навагоднюю ноч, паведамляе Следчы камітэт.

Труп мужчыны знойдзены падчас пошукавых мерапрыемстваў. Ён апрануты ў джынсы і кашулю, падобныя па знешніх прыкметах на адзенне зніклага Бяцені. На месцы выяўлення цела працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца абставіны смерці, а таксама асоба мужчыны.

Пошукі 26-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Дамачава вядуцца ўжо амаль два месяцы. Пра яго знікненне ў Брэсцкі РАУС паведаміла сястра. Паводле яе словаў, 1 студзеня каля 6.30 брат сышоў са здымнага дома ў вёсцы Камароўка, пасля чаго бясследна знік. У пошукавых мерапрыемствах бралі ўдзел супрацоўнікі міліцыі, МНС, вайскоўцы, памежнікі, валанцёры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0