Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падкрэслівае прыярытэт замежнаэканамічнага вектара ў рабоце пасольстваў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветных рынках.

Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, піша БЕЛТА.

«Вы бачыце, што адбываецца ў свеце і на нашых знешніх рынках. Ёсць праблемы, вымушаны гэта прызнаць, з вырашэннем тых напружаных задач і параметраў, якія пастаўлены ў гэтым годзе, і выкананне якіх - непасрэдная сфера адказнасці ў тым ліку МЗС і загранустаноў. Галоўная наша задача - гэта пашырэнне беларускіх тавараў і паслуг на знешнія рынкі, - сказаў міністр. - Сітуацыя на знешнегандлёвым фронце не стала прасцейшай з нашай мінулагодняй сустрэчы. Яна і не будзе прасцейшай. Ідзе жорсткая і бескампрамісная барацьба ва ўсіх рэгіёнах за рынкі збыту і сферы эканамічнага ўплыву».

Уладзімір Макей канстатаваў наяўнасць у свеце фактаў гандлёвых войнаў, пратэкцыянізму, пашырэння ўласных інтарэсаў на шкоду шматбаковым абавязацельствам.

«Усе гэтыя з'явы закранаюць непасрэдна Беларусь з яе адкрытай эканомікай. У гэтых умовах патрабаванні да работы пасольстваў, важнасць іх ролі на рэагаванне на знешнія выклікі будзе толькі ўзрастаць. Запатрабаваны нестандартныя падыходы, свежы погляд на рынкі краін вашай акрэдытацыі», - сказаў міністр, звяртаючыся да дыпламатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0