Здарэнне адбылося 13 кастрычніка. 42-гадовая кіроўца таксі ўзяла пасажыра, а той быў п'яны ды стаў прыставаць да яе, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчына спыніла аўто каля гіпермаркета. Але пасажыр схапіў яе за шыю і ўдарыў кулаком у твар. Яна змагла вырвацца і выскачыць з салона аўтамабіля, нападнік уцёк.

На пошукі невядомага адправіўся нарад АМАПа. Супрацоўнікі абследавалі бліжэйшыя да месца здарэння дваровыя тэрыторыі. Неўзабаве яны заўважылі мужчыну, знешні від якога супадаў з прыкметамі. Амапаўцы даставілі 46-гадовага гамяльчаніна ў раённы аддзел унутраных спраў.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0