Старшыня марыянетачнай Беларускай патрыятычнай партыі, «казак» Мікалай Улаховіч балатаваўся ў парламент па Сеніцкай акрузе №76. Ён ужо адсядзеў адзін тэрмін у дэпутацкім крэсле і спадзяваўся на наступны. Не выйшла — перамога ў Людмілы Падлужнай, дырэктаркі цэнтра дзіцячага развіцця «Каласок».
«Наша Ніва» пацікавілася ў Мікалая Улаховіча, што ён адчувае пасля паразы.
«Шкадаваць мяне не трэба. Я сам іншых шкадую, — пасміхнуўся Улаховіч. — Вы ведаеце, усё яшчэ наперадзе. Праца не скончаная, партыя жыве і развіваецца. Я чалавек партыйны — як партыя скажа, так і будзе далей».
Але Улаховіч сёлета вырашыў не збіраць подпісы, вылучаўся толькі ад сваёй партыі. Можа, гэта паўплывала на паразу?
«Ніхто ж гэтага не ведае, а я ведаю: нармальны палітык на такія рэчы ўвагі не звяртае. На ўсе тыя рэчы: як было б, калі было б… Трэба рабіць, а пасля падводзіць вынікі. А калі я гэтага не рабіў, то значыць, не рабіў, і для гэтага былі пэўныя прычыны, вось і ўсё», — абгрунтаваў сваю пазіцыю «атаман».
Агучыў ён і сваё стаўленне да Людмілы Падлужнай, якая перамагла.
«Вы ўвогуле верыце, што ў мяне могуць быць канкурэнты? Верыце? А я не веру. Бо канкурэнт — гэта той, хто годны з табою змагацца.
Яна можа выйграць выбаршчыка, бо яму патрэбныя такія кандыдаты, якія будуць рабіць дарогі ў акрузе, дзіцячыя садкі, займацца добраўпарадкаваннем… Такі дэпутат запатрабаваны сёння.
Я не такі. Я вырас з гэтых штонікаў.
Лічу, што трэба займацца заканадаўствам. Дэпутат Нацыянальнага сходу — на два парадкі вышэй. А будаваць садкі і дарогі мусяць раённыя і абласныя адміністрацыі, яны атрымліваюць за гэта грошы.
Цяпер у парламент трапляюць людзі, якія ніколі не займаліся заканадаўчай працай — што ж, можа, за свой тэрмін яны гэтай працы навучацца».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)