Улада

Лукашэнка спытаў вайскоўцаў: Якая вайна будзе ў Беларусі, калі не дай бог?

«Ваенная аперацыя» ва Украіне «шмат чаму навучыла», заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні дзяржаўнага абароннага заказу. Ён патрабуе ад вайскоўцаў вызначыцца, якая вайна будзе ў Беларусі, «калі не дай бог», і якая зброя патрэбная.

Сёння Лукашэнка правёў нараду па пытанні дзяржаўнага абароннага заказу, перадае БЕЛТА.

«Скажу шчыра, што тады мы па-іншаму бачылі і сваё войска, і перш за ўсё ўзбраенне нашага войска. І, зноў жа, абсалютна адкрыта, ваенная аперацыя Расійскай Федэрацыі ва Украіне нас многаму навучыла», — сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі, абаронна-прамысловы комплекс зʼяўляецца адным з найважнейшых высокатэхналагічных сектараў беларускай эканомікі. «Натуральна, мы павінны абапірацца на айчыннага вытворцу ўзбраенняў», — сказаў Лукашэнка.

Вядомымі айчыннымі брэндамі застаюцца аўтаматызаваныя сродкі кіравання войскамі і зброяй распрацоўкі холдынгу «АГАТ», оптыка «Пеленга» і БелОМА, а таксама цягачы вытворчасці МЗКЦ, піша Белта. Шырокае прызнанне на сусветным рынку атрымалі створаныя беларускімі спецыялістамі радыёэлектронныя сродкі барацьбы з беспілотнымі лятаючымі апаратамі.

У той жа час Лукашэнка мяркуе, што ў пытанні ўзбраення таксама нельга перабраць з «найразумнейшымі тэхналогіямі», бо ўсё гэта павінна быць «функцыянальна для шараговых байцоў». «І ніякае кантрактнае войска ў гэтым плане нас не выратуе. Усё эфектыўна, што проста і надзейна. Вось, што самае галоўнае», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў войскі паступаюць найноўшыя зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2», радыёлакацыйныя станцыі «Праціўнік», «Сопка», «Усход», «Раса», комплексы радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца».

Узброеныя сілы таксама атрымліваюць лёгкабраніраваныя аўтамабілі «Кайман», мадэрнізаваныя танкі Т-72.

Паводле Белта, абнаўляецца парк авіяцыйнай тэхнікі — пастаўлена і асвоена каля 30 сучасных лятальных апаратаў розных тыпаў (Су-30СМ, Як-130, Мі-8МТВ5 і іншыя). Насамрэч, той жа Як-130 — гэта проста навучальны самалёт, далёкі ад сучасных узораў расійскай, а тым больш заходняй авіяцыі.

У рамках дзяржабаронзаказу мінулага года закуплена 80 новых бронетранспарцёраў, чатыры беспілотныя авіяцыйныя комплексы, больш за дзве тысячы супрацьтанкавых кіраваных ракет, дзясяткі сродкаў кіравання войскамі і сувязі, капітальна адрамантаваныя 10 лятальных апаратаў, рапартуе БелТА.

Насамрэч, вайна ва Украіне паказала, што нават сучасная расійская тэхніка з цяжкасцю вытрымлівае сутыкненне з заходнімі ўзбраеннямі папярэдняга пакалення, не кажучы пра найноўшыя распрацоўкі. Вайна выявіла таксама, што Захад ідзе на крок наперадзе ў выкарыстанні спадарожнікавай разведкі, беспілотных апаратаў, у тым ліку ўдарных. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць