Грамадства1212

Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бягомлем ФОТА

КПП на былой базе САХРа каля Бягомля

41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрона смерці» і расказаў пра свой удзел у выкраданні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Карэспандэнты Свабоды паглядзелі, як цяпер выглядае гэта месца.

Гараўскі сцвярджае, што 16 верасня 1999 года ён удзельнічаў у выкраданні і забойстве Ганчара і Красоўскага. Адбылося гэта на закансерваванай вайсковай базе за 5 кіламэтраў ад Бягомля, дзе базаваўся САХР. Тамсама, па ягоных словах, і закапалі целы апанентаў Лукашэнкі ды іх джып.

Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы, якую мясцовыя жыхары завуць мэтэастанцыяй, бо калісьці там месцілася вайсковая мэтэастанцыя, а пасля і частка МНС.

Як мы даведаліся, 5 гадоў таму аб’ект плошчай 2 на 3 кіламетры выкупіў бізнэсовец Дзмітрый Пятровіч (прозвішча ён адмовіўся называць).

Усярэдзіне тэрыторыі, абгароджанай 2-метровым плотам, ёсць «некалькі карпусоў, старая казарма». Уласьнік, які збіраецца запусціць тут драўляную вытворчасць, сказаў, што на ягонай тэрыторыі няма аб‘ектаў, пра якія згадваецца ў сведчаннях Гараўскага. Публікацыю ён чытаў.

Аднак ахоўнік на КПП аб’екта Цімафей паказаў карэспандэнтам Свабоды месца, дзе імаверна была згаданая паласа перашкодаў. Яна месціцца за тэрыторыяй базы, з супрацьлеглага ад КПП боку.

Там пабачылі старую браму з замком. Праз яе можна было выязджаць з тэрыторыі базы ў лес, да паласы перашкодаў.

За 150 метраў ад задняга ўваходу — прыкметы былой паласы перашкод — згнілыя бярвенні, слуп ад шлагбаума…

На зарослай лесам тэрыторыі ёсць бетонныя канструкцыі, якія нагадваюць ачышчальныя збудаванні.

Бетонныя канструкцыі могуць быць рэшткамі ачыстных збудаванняў

Таксама журналісты пабачылі яміну, якая, па словах былога вайскоўца ахоўніка КПП Цімафея, выглядае на прыдатнае стрэльбішча якраз для байцоў спецназу. Аднак ці тут сапраўды трэніраваліся спецназаўцы, невядома.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць