Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адпраўляецца ў Мінск з аднадзённым візітам. Як паведамляе tass.ru, запланаваныя перамовы з Уладзімірам Макеем і Аляксандрам Лукашэнкам.

У цэнтры ўвагі сустрэч — падрыхтоўка візіту Лукашэнкі ў Маскву на парад Перамогі 24 чэрвеня, двухбаковыя пытанні, барацьба з пандэміяй, а таксама тэматыка кантролю над узбраеннямі і стасункі з ЕС і NATO.

Паводле расійскіх крыніц, падчас візіту плануецца падпісанне пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Праект дакумента прадугледжвае, што замежныя грамадзяне, якія маюць беларускую візу, змогуць бесперашкодна ўязджаць у РФ, а замежнікі з расійскай візай змогуць наведваць Беларусь.

Беларускі МЗС не паведамляе пра магчымасць такога інтэграцыйнага кроку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0