Украінскія вайскоўцы паспяхова выпрабавалі супрацькарабельную ракету Р-360 комплексу ВК-360МЦ «Нептун» са штатнай баявой часткай.

Як паведамляе armyinform.com.ua, выпрабаванні прайшлі на палігоне Алібей у Адэскай вобласці. Адзначаецца, што пускі прайшлі паспяхова, «Нептун» трапіў у цэль з першага разу.

Фота armyinform.com.ua. 

Фота armyinform.com.ua. 

Крылатая ракета Р-360 вагай 870 кг здольная несці боегалоўку масай 150 кг. Далёкасць яе пуску можа дасягаць 280 км, а хуткасць — каля 900 км/г, вышыня палёту над грэбнем хваль — ад 3 да 10 метраў. Комплекс забяспечвае адначасовы пуск да 24 ракет.

Аналагічныя выпрабаванні прайшлі ў канцы мая. Тады стральба вялася па двух аб'ектах у Чорным моры з інтэрвалам у дзве секунды. Адна цэль знаходзілася на адлегласці 85 км ад месца ўстаноўкі «Нептуна», другая — за 110 км.

У ліпені 2019 года экс-кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што комплекс «Нептун» зможа «цягам некалькіх хвілін» знішчыць Крымскі мост і расійскія вайсковыя караблі любога класа. Ён адзначаў, што сістэма крылатых ракет ва Украіне ў апошнія гады была створана фактычна з нуля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0