Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 11 ліпеня ў Беларусі, паведамляе Белгідрамет.
Фота Надзеі Бужан
Днём у суботу на паўднёва-ўсходняй частцы краіны прагназуюцца навальніцы, пры якіх месцамі пройдуць моцныя ліўні. Таксама чакаецца град і шквалістае ўзмацненне ветру, парывы якога могуць дасягаць 15-20 м/с.
На значнай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей будзе спякота. У Гомелі ў дзённыя гадзіны будзе +30…+32°C, у Магілёве +28…+30°C, у Віцебску і Мінску +23…25°C, у Брэсце +21…+23°C, у Гродне +20…+22°C.
0
0
0
0
0
0