WZ-orkiestra і Зьміцер Вайцюшкевіч, West Records, 2006.

Хуліганска-інтэлігентны альбом на вершы Някляева.

Здаецца, і сам сьпявак згубіў лік выдадзеных ім альбомаў на вершы клясыкаў айчыннай літаратуры. Чарга гэтым разам дайшла да Ўладзімера Някляева. Паэзія Някляева гучала выключна ў межах попу – на ягоныя вершы сьпявалі Дарафеева, «Верасы» зь «Сябрамі», Ліка (тады яшчэ Ялінская). WZ-orkiestra пераасэнсавалі па-шансоннаму. Выйшаў хуліганска-інтэлігентны альбом, дзе знайшлося месца і п’янкам-гулянкам, і сьветламу суму, і каханьню зь нянавісьцю. Якраз той выпадак, калі з прыемнасьцю слухаеш словы ды атрымліваеш асалоду ад музыкі. Іншая справа, што альбом не зьдзіўляе. Дакладней, не зьдзіўляе сам Вайцюшкевіч, як ён тое рабіў раней – калі ад дзіцячых песенак перайшоў да фольк-балядаў, заняўшыся паралельна дэклямацыяй Маякоўскага пад музыку. «Танга з ружай» шмат у чым паўтарае «Паравіны году» і «Паравоз каханьня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?