Эканоміка

У жніўні фізасобы і прадпрыемствы выкупілі ў банкаў $1,274 мільярда — гэта рэкорд амаль за 6 год

Паводле banki24, з чэрвеня Нацбанк з'яўляецца чыстым прадаўцом валюты на біржавым рынку.

Фізасобы скупілі на чыстай аснове 298,6 млн даляраў наяўнай валюты. Для параўнання: у ліпені — $65,8 млн, а ў жніўні 2019 года беларусы прадалі $159,7 млн наяўнай валюты. Сальда куплі-продажу наяўнай валюты стала горшым за 68 месяцаў — са снежня 2014 года. У снежні-2014 фізасобы купілі $328,1 млн кэша.

На безнаяўным сегменце беларусы скупілі $323,6 млн супраць 149,9 млн USD у ліпені 2020 года і $51,8 млн у жніўні 2019-га. Сальда куплі-продажу безнаяўнай валюты таксама з'яўляецца горшым за 68 месяцаў. У снежні-2014 гэты паказчык быў роўны $573,5 млн.

У цэлым фізасобы скупілі за жнівень $622,2 млн супраць куплі V215,6 млн USD у ліпені і чыстага продажу $107,9 млн у жніўні 2019 года. Гэты паказчык — горшы за 68 месяцаў.

У жніўні прадпрыемствы-рэзідэнты скупілі ў банкаў $651,5 млн. У ліпені ў іх быў чысты продаж валюты на $53,5 млн, у жніўні-2019 — чысты продаж на $145,6 млн. Такога попыту на валюту ў прадпрыемстваў-рэзідэнтаў не было са снежня 2010 года — 116 месяцаў запар. У снежні-2010 чысты попыт дасягаў $1,451 млрд.

У цэлым прадпрыемствы-рэзідэнты і насельніцтва выкупілі ў банкаў $1,274 млрд. У ліпені чыстая купля складала $162,1 млн, у жніўні 2019 года адзначалася чысты продаж на $253,5 млн. Жнівеньскае сальда куплі-продажу-горшае за 68 месяцаў.

Каментары

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць