ЕС варта хутка завяршыць працу над санкцыямі супраць шэрагу беларускіх афіцыйных асоб, заявілі ў аўторак у МЗС Францыі, піша «Інтэрфакс».

«Францыя нагадвае, што падтрымлівае хуткае адабрэнне санкцый ЕЗ супраць афіцыйных асоб, якія нясуць адказнасць за падаўленне акцый беларускага народа, а таксама — за парушэнні на выбарах 9 жніўня», — адзначаецца ў заяве французскага знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС Францыі нагадваюць, што Парыж «рашуча асуджае адвольныя арышты і прымусовае выдварэнне з краіны ў апошнія дні некаторых дэманстрантаў і шэрагу сябраў Каардынацыйнай рады апазіцыі».

Акрамя таго, Францыя заклікае цалкам растлумачыць сітуацыю з членам прэзідыума КР Марыяй Калеснікавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0