Святлана Ціханоўская выступіла ў тэлеграм-канале з чарговым зваротам. Ён адрасаваны расіянам.

«Народы Беларусі і Расіі заўсёды былі суседзямі і блізкімі сябрамі. Я ўпэўненая, яны застануцца такімі і надалей, — адзначыла Ціханоўская. — На жаль, расійская прапаганда максімальна спрабуе сказіць тое, што адбываецца ў Беларусі. Я заклікаю вас не паддавацца ўплыву гэтай хлусні і даведацца сапраўдную прычыну, чаму беларускі народ патрабуе сыходу Лукашэнкі».

Па яе словах, да выбараў-2020 Аляксандр Лукашэнка падышоў без шанцаў на перавыбранне з-за шматгадовага эканамічнага крызісу і адсутнасці ў Беларусі базавых правоў і свабод. Таму ён не дапусціў да выбараў незалежных кандыдатаў, міжнародных і незалежных назіральнікаў. Але нават з улікам гэтага, лічыць Ціханоўская, Лукашэнка прайграў і цалкам сфальсіфікаваў вынікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0