Грамадства22

Унук кампазітара Марка Фрадкіна: Я не хачу, каб песні дзеда гучалі там, дзе ўлады знішчаюць народ

Марк Фрадкін, tvkultura.ru

Антон Фрадкін, унук знакамітага савецкага кампазітара Марка Фрадкіна, аўтара музыкі да такіх песень, як «Течет Волга», «За того парня», «Увезу тебя я в тундру», абураны тым, што песні яго дзеда выкарыстоўваюць на ўладных мітынгах, а таксама з мэтай заглушыць апазіцыйныя дэманстрацыі.

У фэйсбуку Антон выказаўся пра тое, што няблага было б атрымаць аўтарскія з Аляксандра Лукашэнкі, а грошы пералічыць у фонд пацярпелых. «Наша Ніва» ўдакладніла ў Антона Фрадкіна яго пазіцыю. 

«У мяне супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, як нашчадак творчасці, як унук Марка Фрадкіна, я не маю права злавацца на тое, што ў Беларусі памятаюць і спяваюць песні майго дзеда, які, дарэчы, быў беларусам. Марк Фрадкін нарадзіўся ў Віцебску. Год таму на «Славянскім базары» я адкрываў выставу, прысвечаную дзеду. Я разумею, што ў гэтым мала заслугі асабіста спадара Лукашэнкі, але павінен сказаць, што ні разу мне ў Беларусі ні ў чым не адмовілі. А вось цяпер дзеянні сілавікоў, якім даваў загад той жа Лукашэнка, знішчылі ўсю маю ўдзячнасць. Як грамадзянін, я не хачу, каб песні Марка Фрадкіна, якія ў першую чаргу асацыююцца з подзвігам народа падчас Другой Сусветнай вайны, цяпер гучалі там, дзе ўлады знішчаюць той самы народ», — тлумачыць Антон Фрадкін. 

Што датычыцца матэрыяльнай кампенсацыі аўтарскіх правоў, Антон працягвае:

«Канечне, я як адзіны ўладальнік правоў на выкарыстанне музыкі Марка Фрадкіна мог бы запатрабаваць у беларускіх уладаў кампенсацыю, але разумею, што гэта бессэнсоўна. Давайце будзем аб’ектыўнымі. Ну не заплацяць мне беларускія ўлады ніякіх аўтарскіх, знойдзецца 1000 прычын, каб гэтага не рабіць. Таму самае малое, што я магу зрабіць для Беларусі, гэта самому пералічыць свае грошы ў фонд пацярпелых ад дзеянняў так званых сілавых структур. Не так даўно амерыканскія музыкі выказалі сваё абурэнне ў сувязі з выкарыстаннем іх музычнага матэрыялу ў межах прэзідэнцкай кампаніі Трампа. Вось тое самае магу зрабіць я. Я абураны ўсёдазволенасцю Лукашэнкі і ў шоку ад таго, што адбываецца ў цэнтры Еўропы».

Каментары2

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

Па справе Софтклуба трасуць таксама ВТБ і Прыёр5

Беларуская актрыса «Спадкаемцаў» Даша Някрасава трапіла ў скандал у ЗША — супраць яе ўжо пішуць петыцыі40

Візажыстка паказвае, як выглядалі б гарады Беларусі, калі б былі макіяжамі ФОТЫ13

Таўшчынёю ўсяго 1,8 міліметра, а кулю спыняе. У чым сакрэт?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць