Узброеныя сілы Арменіі раніцай 27 верасня збілі два азербайджанскія верталёты і тры беспілотныя лятальныя апараты. Пра гэта ў Facebook напісала прэс-сакратарка Мінабароны краіны Шушан Сцепанян.

Раней у Баку паведамілі, што некалькі населеных пунктаў на мяжы дзвюх краін падвергліся абстрэлу з боку Арменіі. Сцепанян заявіла, што ўся адказнасць за сутычкі ляжыць на вайсковым кіраўніцтве Азербайджана.

У Мінабароны Азербайджана пацвердзілі страту аднаго верталёта, які быў збіты ў Тэртарскім кірунку. Члены экіпажа выжылі.

Раней 27 верасня Мінабароны Азербайджана паведаміла, што некалькі населеных пунктаў на мяжы падвергліся абстрэлу з боку Арменіі. Паводле звестак ведамства, агонь вёўся з буйнакалібернай зброі, мінамётаў і артылерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0