Грамадства1

«Ток» з лідарам Каардынацыйнай рады Максімам Баграцовым: Пра сілавікоў, ціск на IT і дно эканомікі

Максім Баграцоў — адзіны з лідараў Каардынацыйнай рады, хто не за кратамі і не за мяжой. Старшы віцэ-прэзідэнт EPAM вярнуўся на радзіму з Амерыкі, дзе жыў апошнія 20 год, калі пабачыў, як лютавалі сілавікі ў дзень выбараў. Баграцоў разумеў, што ставіць сябе пад удар, але вырашыў быць з народам у крызісны момант.

Максім Баграцоў кажа, што дапамога з-за мяжы, канечне, каштоўная, але ёсць рэчы, якія можна рабіць толькі ў Беларусі. Улада сама не пяройдзе ў новыя рукі, мусяць быць людзі, якія будуць удзельнічаць у гэтым працэсе. І яны павінны быць у Беларусі. 

У інтэрв’ю «Ток» Баграцоў тлумачыць, якія наступствы чакаюць эканоміку, калі ўлада не перастане душыць пратэсты, расказвае пра настроі ў ІТ і чым абарочваюцца рэпрэсіі супраць бізнэсоўцаў, кажа, як ставіцца да кіберпартызан і дэананімізацыі сілавікоў, параўноўвае Беларусь і Паўночную Карэю, расказвае пра сям’ю.

00:00 — Пра што выпуск,

00:50 — Чаму айцішнікі пайшлі супраць уладаў,

05:19 — «Лепш мне з табой піва не піць»,

06:16 — Ці прасіла кіраўніцтва ПВТ уціхамірыць праграмістаў,

8:35 — Як калегі ставяцца да ад’езду ў Беларусь,

9:19 — Пра рызыкі вяртання,

10:18 — Ці могуць улады паўтарыць гвалт 9-12 жніўня,

11:10 — Чаму вырашыў вярнуцца,

12:49 — Пра тое, чаму адной дапамогі з-за мяжы недастаткова,

15:42 — Тры фазы, якія мусіць прайсці беларускае грамадства, каб адбыліся перамены,

17:06 — Калі ўлады заціснуць пратэст, што будзе з эміграцыяй і рэлакацыяй бізнэсаў,

20:58 — Як паўплываў на настроі ў ІТ-сферы разгром PandaDoc,

21:32 — Што вызначальнае ў прыняцці рашэння аб рэлакацыі,

24:21 — Што будзе з інвестыцыямі і беларускай эканомікай у выніку татальнай зачысткі пратэстаў,

28:00 — Ці чакае ўдар па ПВТ,

31:30 — Ці могуць цяперашнія беларускія ўлады вярнуць давер,

34:09 — Ці вернуцца праграмісты ў Беларусь, калі зменіцца ўлада,

36:18 — Пра адключэнні інтэрнэту па рубільніку,

37:52 — Што павінна адбыцца, каб улада ў краіне перайшла з рук сілавікоў у рукі эканамістаў,

40:07 — Як ставіцца да дзейнасці беларускіх кіберпартызан,

41:22 — Стаўленне да дэананімізацыі сілавікоў,

45:16 — Ці гатовы трывожны чамаданчык,

46:35 — Ці далёка Беларусі да Паўночнай Карэі,

48:21 — Пра дзяцей,

51:52 — З якой Беларусі з’язджаў 20 год таму,

54:21 — Пра лакальную актыўнасць у сваім раёне.

Каментары1

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га8

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →