17 лютага суд Кастрычніцкага раёну Магілёва пастанавіў спагнаць з «Магілёўаблаўтатрансу» на карысць Аляксандра Хамратава 50 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пастанова яшчэ не набыла моц, яе можна абскардзіць у Магілёўскім абласным судзе.

Кіроўцу аўтобуса дэпрэміявалі яшчэ пасля скаргі Аляксандра ў аўтапарк. Але тады ў Аляксандра не папрасілі прабачэння, а таксама не запрапанавалі кампенсаваць маральную шкоду. І пасажыр з прынцыпу пастанавіў давесці справу да суда.

Той самы аўтобус

Той самы аўтобус

«На маю думку, неяк нелагічна караць кіроўцу, але пры гэтым не прызнаваць сваёй віны ў судзе. «Магілёўаблаўтатранс» віны не прызнаў, прабачэння не папрасіў і не жадаў добраахвотна прапаноўваць мне кампенсацыю. Гэта не па-чалавечы», — патлумачыў Аляксандр.

Такія грамадзянскія пазовы, на думку Аляксандра, павінны спрыяць павышэнню якасці ажыццяўлення паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0