Грамадства

Аварыя з вадой у Жодзіне: яна вярнулася, але ўжываць яе можна пакуль толькі пасля кіпячэння

У Жодзіне 18 сакавіка з-за аварыі частка горада засталася без электрычнасці, а потым і ўвесь горад — без вады. Неўзабаве яна з'явілася, але ёю нават страшна мыць рукі, не тое што піць, кажуць мясцовыя жыхары. А вось што кажуць мясцовыя службы, піша Tut.by.

Раніцай 18 сакавіка частка Жодзіна засталася без электрычнасці. У МНС паведамілі, што гэта адбылося з-за пашкоджання кабеля 10 кВ. Паводле афіцыйных даных, без электразабеспячэння заставаліся 58 шматкватэрных жылых дамоў, 22 трансфарматарныя падстанцыі і бальніца. У 13.50 электразабеспячэнне было адноўлена.

Але адключэнне электраэнергіі прывяло да адключэння размеркавальнага пункта на падстанцыі БЕЛАЗа, што сілкуе большую частку горада, у тым ліку і водазабор «Паўночны».

Пасля таго, як з'явілася электрычнасць, з'явілася і вада. Але, як кажуць мясцовыя жыхары, ёю нават страшна было мыць рукі.

Днём у чацвер галоўны санітарны доктар Жодзіна Сяргей Канавалаў, паведаміў, што пасля аднаўлення водазабеспячэння ўзятыя пробы вады: гэта з'яўляецца стандартнай працэдурай пры адключэнні водазабеспячэння больш чым на дзве гадзіны. Ён удакладніў, што да вынікаў экспертызы ваду, як і пасля прамыўкі водаправодных камунікацый, ужываць у ежу не рэкамендуецца. Асабліва гэта тычыцца сацыяльных аб'ектаў: дзіцячых садоў, школ, бальніцы і гандлю.

Жодзіна, вуліца Ракасоўскага каля 21:00 18 сакавіка

Сёння было паведамлена, што санітарна-хімічныя паказчыкі вады ў норме. А вось вынікі бактэрыялагічнага аналізу будуць вядомыя пазней.

— Варта ўдакладніць, што пасля кіпячэння ваду можна ўжываць у ежу, — напісалі «Жодзінскія навіны».

Не ўсе гэтыя мясцовыя жыхары з гэтым згодныя. Адна з жыхарак паведаміла, што з вадой праблем ужо няма. Яшчэ двое даслалі фатаграфіі вады, якая працягвае цячы з-пад крана раніцай 19 сакавіка.

Мясцовыя камунальныя службы рэкамендуюць добра зліць ваду: «магчыма, застаялася ў трубах, дайце вадзе сцячы».

Жыхароў Жодзіна таксама абурае рэакцыя мясцовых уладаў на аварыю: «Не было ніякага інфармавання, пітную ваду ў крамах умомант разабралі, а цыстэрны не падагналі».

Каментары

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»5

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка знялася з Уімблдона3

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 16

«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі8

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы8

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі22

Памёр мастак-графік Леанід Дзягілеў1

У Варшаве адкрыўся той самы бар «Банки-бутылки». Што атрымалася?6

«Вакол было каля 40 дзяцей. Добра, нікога не забіла». У Гомелі на людзей, якія адпачывалі ў парку, упала дрэва2

Палітвязня, якога падманам выцягнулі ў Беларусь, хочуць перавесці на турэмны рэжым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»5

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Галоўнае
Усе навіны →