Грамадства

Нечаканыя факты пра Вольгу Няфёдаву і Руслана Аляхно, якія сталі заслужанымі артыстамі Беларусі

Літаральна днямі стала вядома, што ў краіне папоўніўся спіс заслужаных артыстаў Беларусі. Такія званні атрымалі мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава і спявак Руслан Аляхно. Сабралі некаторыя нечаканыя факты пра іх.

Скрыншот відэа АНТ

Заваліла іспыты ў інстытуце з-за зорнай хваробы.

Вольга Няфёдава не паступіла ў Маскву ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага майстэрства (ГІТІС), заваліўшы апошні экзамен — сачыненне, якое з-за зорнай хваробы «пісала адной левай. За ўсё юнацтва страшнейшага ўдару не было».

Працавала на фарфоравым заводзе

Пасля правалу іспытаў яна вярнулася ў Мінск і пайшла працаваць на фарфоравы завод.

«І гэта была сапраўдная школа жыцця», — згадвала актрыса. «Самае страшнае для мяне — ранні пад'ём. Мама палівала мяне вадой, каб я прачнулася а шостай раніцы, бо а восьмай трэба быць на заводзе. Спачатку працавала рабочай: лічыла талеркі і сачыла, каб яны былі не бітыя, ставіла іх у скрыні і падымала на канвеер.

А праз некалькі месяцаў я стала кантралёркай АТК, а гэта яшчэ горш, чым проста рабочы. Я павінна была хадзіць з лінейкай і выяўляць брак. Добра, што фарфоравы завод быў у маім жыцці, бо на наступны год я адразу паступіла».

10 гадоў спускала грошы ў казіно

«Гэта быў перыяд жыцця з 1995-га па 2005-ы. «Некалькі машын, думаю, я прайграла. Ганарары за здымкі тады былі добрыя. Гэта сапраўды хвароба, пры дапамозе мамы я змагла спыніцца», — згадвала Вольга.

Больш за 20 гадоў не мела галоўных роляў у Купалаўскім

У адным са сваіх інтэрв'ю Няфёдава крыўдзілася, што мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін не даваў ёй галоўныя ролі. 

«Я 26 гадоў працую ў Купалаўскім тэатры, але самыя галоўныя і крутыя свае ролі сыграла ў першыя тры гады. … Магчыма, таму што ў мяне складаны характар, я магу спрачацца з рэжысёрам, калі мне нешта не падабаецца. Цяпер жа ідуць па шляху найменшага супраціву, спектаклі часам робяць за месяц. Усё круціцца вакол спажывецкага свету, тэатр. Нейкія ролі мне сёння адшпільвае — менавіта «адшпільвае», — казала яна ў інтэрв’ю 2018-га года.

Расплакалася перад Лукашэнкам

У лютым 2021 года, калі Лукашэнка наведаў тэатр, Вольга нават расплакалася перад ім. Яна заявіла, што вельмі хваравіта ўспрыняла сыход з тэатра значнай часткі трупы і ёй сорамна за калегаў. 

«Стаяла ўжо такое пытанне — радзімы. Не проста сцягі, яшчэ нешта. А менавіта радзімы, якую сапраўды хапнуць і не заўважаць. Тут глабальны момант. Як яны не зразумелі? Чаму яны так купіліся? Здалі за бесцань, не падумаўшы? Я не ведаю…» — эмацыйна выказалася тады артыстка.

Іграла «Паўлінку» на адкрыцці алкагольнай крамы

У чэрвені 2021 года Няфёдава, ужо ў статусе мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра, выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс» у Маладзечне. Разам з вядомай актрысай Купалаўскага тэатра Тамарай Міронавай яна іграла ўрывак з п'есы «Паўлінка».

Цікавосткі пра Руслана Аляхно

Праславіўся ў 2004-м, калі перамог на праекце «Народны артыст — 2». Яго песня «Необыкновенная» гучала на ўсіх ФМ-станцыях, а Руслана сталі ахвотна запрашаць на розныя імпрэзы і канцэрты.

Атрымаў у падарунак памяшканне ў Баранавічах

У 2007 годзе прайшлі чуткі, што Руслан адкрые свой рэстаран у Баранавічах, яму падарылі памяшканне. Аднак ён проста прадаў яго. «Зарабіў нядрэнна, хоць цяпер гэта каштавала б даражэй», — казаў ён.

Таксама ў то час вядомая беларуская кампанія бялізны выпускала рэчы з яго імем і ініцыяламі.

Прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні» 

У 2008-м годзе Аляхно выступаў на конкурсе з песняй Hasta la Vista, аднак не здолеў прабіцца ў фінал, заняўшы ў сваім паўфінале 17-е месца.

Дарэчы, выйграў тое «Еўрабачанне» Дзіма Білан, а ў наступны год, у 2009-м, у Маскве перамогу атрымаў ураджэнец Мінска Аляксандр Рыбак, які прадстаўляў Нарвегію.

Мае ордэн «За ўклад і развіццё культуры Расіі»

У 2014-м годзе расійская «Міжнародная акадэмія грамадскага прызнання» ўзнагародзіла Руслана Аляхно ордэнам «За ўклад і развіццё культуры Расіі».

Быў у шлюбе з папулярнай актрысай Ірынай Мядзведзевай

Ірына Мядзведзева, якая стала вядомай праз папулярную перадачу «6 кадраў», як і Руслан, адправіліся штурмаваць Маскву ў 2004 годзе.

Пара пяць гадоў жыла грамадзянскім шлюбам, а аформілі свае адносіны толькі ў ліпені 2009 года. Аднак шлюб распаўся ўжо ў 2011 годзе. Тым не менш, Руслан Аляхно і Ірына Мядзведзева пасля засталіся досыць блізкімі людзьмі.

Праваліўся ў расійскім «Голасе»

 У 2019-м Руслан вырашыў паўдзельнічаць у расійскім шоу «Голас». Па яго словах, каб паспрабаваць свае сілы і лішні раз нагадаць пра сябе, аднак з трэскам праваліўся.

Пасля выканання песні эстонскага спевака Яака Ёалы «Падбяру музыку» ніхто з членаў журы не павярнуўся да яго (г. зв. сляпое галасаванне»), і беларускі выканаўца не прайшоў у наступны этап.

Валерыю Сюткіну не спадабалася залішняя акадэмічнасць, а Канстанцін Меладзэ наогул заявіў, спевы Руслана падобныя на рэстаранныя і іх трэба слухаць «выпіўшы».

Мае медаль Францыска Скарыны

У тым жа 2019-м Руслан быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, што, па яго словах, «стала вельмі хвалюючай падзеяй у яго жыцці».

Зняўся ў нашумелым кліпе «Любимую не отдают»

«Мая пазіцыя — за мір і дружбу з Расіяй, за мір у маёй краіне, — тлумачыў ён увосень 2020-га. — Песня «Любимую не отдают» — пацвярджэнне таму».

Руслан атрымаў вялікую порцыю крытыкі. Аднак тады ён выказаў меркаванне, што наўрад ці яму ў каментарах пішуць беларусы. «Думаю, дзесьці сядзяць людзі, скажам так, у найбліжэйшым замежжы — у Літве, Польшчы — адтуль прыходзяць такія лісты», — сказаў ён.

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ16

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

Ільхам Аліеў назваў Арменію фашысцкай дзяржавай і заклікаў «знішчыць фашызм»12

Як правільна выбраць бальзам для губ 1

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»37

У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком2

У Гомелі вынайшлі арыгінальны спосаб для закрыцця аўтобусных дзвярэй ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Галоўнае
Усе навіны →