Фота: depositphotos.com

Фота: depositphotos.com

Хаця пост ён зойме толькі ў студзені, Адамс ужо цяпер у сацыяльных сетках абяцае зрабіць Нью-Ёрк «сталіцай крыптавалютнай індустрыі», паведамляе ВВС. Цікава, што нядаўна заробак у біткойнах прасіў і мэр Маямі, Фрэнсіс Суарэс, праўда, толькі на першы месяц пасля перавыбрання на пасаду мэра.

Усё гэта на фоне таго, што Кітай, былы сусветны лідар па здабычы біткойна, увёў забарону на здабычу крыптавалюты і любыя транзакцыі прызнае цяпер незаконнымі.

Такім чынам, у Амерыкі з’явілася магчымасць стаць сусветным лідарам на гэтым рынку.

Па даных за жнівень 2021 года, на першым месцы па здабычы біткойна стаіць ЗША (35,4%), на другім — Казахстан (18,1%), на трэцім — Расія (11%).

Майнеры (здабытчыкі) зарабляюць грошы, ствараючы новыя біткойны, але сам працэс здабычы надзвычай неэкалагічны.

Апанентамі Адамса ў крыпта-індустрыалізацыі Нью-Ёрка выступаюць эколагі: яны звяртаюць увагу на высокае спажыванне электрычнасці здабытчыкамі крыптавалюты (сусветны майнінг патрабуе электраэнергіі больш, чым, напрыклад, уся краіна Філіпіны), а таксама на тонны электроннага смецця, якое выкідаюць майнеры (кампутары хутка старэюць і тэхніка для здабычы біткойнаў служыць у сярэднім 1,29 года).

Да таго ж, Эрыку Адамсу давядзецца мець справу з генеральным пракурорам штата Нью-Ёрк Летыцыяй Джэймс, якая нядаўна высунула сваю кандыдатуру на пост губернатара штата. Ужо цяпер яна жорстка пераследуе незарэгістраваныя крыптавалютныя кампаніі.

У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Кітай забараніў крыптавалюты. Чаму ён на гэта пайшоў і што гэта азначае для свету?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0