Расійскі сенатар прапанаваў аб'яднаць Беларусь з Калінінградскай вобласцю. Але хутка адумаўся
Рэзананснымі заявамі адзначыўся член Савета Федэрацыі Расіі ад акупанавага Крыма Сяргей Цэкаў.

Раней сенатар Цэкаў заявіў у размове з «РІА Навіны», што
калі НАТА і беларуская апазіцыя паспрабуюць увесці войскі ў Беларусь і захапіць частку тэрыторыі, то на гэта будзе адказ як ад Мінска, так і ад Масквы. У тым ліку ён выказаў здагадку, што Беларусь можа аб'яднацца з тэрыторыяй Калінінграда.
Затым у Telegram з'явіліся навіны пра тое, што Сяргей Цэкаў рыхтуе прапановы аб аб'яднанні расійскага суб'екта з Беларуссю. «Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Я не збіраюся рабіць ніякіх прапаноў. Беларусь — самастойная і незалежная дзяржава», — адзначыў сенатар «Камерсанту». Паводле яго,
раней ён проста разважаў пра магчымыя геапалітычныя наступствы ў выпадку ўзнікнення падобнай сітуацыі, а не пра канкрэтныя дзеянні расійскіх уладаў.
Нагадаем, 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра нібыта планы апазіцыі захапіць Кобрынскі раён і звярнуцца па абарону да НАТА.
-
«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі
-
ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю
-
У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары